Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ИДИЛІЯ ж. невялічкае апавяданьне, паэмат, з ідэальным выабражанем сельскага быту; ідыльля.

ИДІОМА ж. грэцк. мясцовая адмена мовы; гутарка.

ИДІОТ грэцк. недарэка ад нараджэньня, слабавумны, дурнаваты, дурань; ідзіота.

ИДОЛ м. фігура якая выабражае паганскага бога; балван, стод, балвахвальнік, зн. паганін.

ИДТИ агульн. слав. ісьці, ідзецца, ідомы.

ИЖДИВЕНІЕ ср. кошт, выдатак, наклад.

ИЗАДНЫЙ ср. сызпеклы.

ИЗБА м. сялянская хата; жытны драўляны дом; істоба, істобка. Слова паходзіць ад „тапіць“, ацяпляць; так сама як ад „комін“ паходзіць слова „комната“, а ў нас коўната, лац. cominata. Вышэйпрыведзеныя словы кніжныя, народная мова знае для абазначаньня жытнага будынку словы — хата і дом; а для абазначаньня чыстай палавіны — сьвятліца. Даўней, знанае было слова грыдня у знач. рас. „изба“ нашага цяперашняга „асець“. Гэтак, чытаем у Гвагніна (XVI ст.): „Русь Белая з поля зносіць уселякае збожжа ў чорныя (курныя) ізбы, якія яны грыднямі пазываюць, і там сушаць“. Грыдня, скарочанае градарня, або як называюць мясцамі асець — градніца; паводле Вітабскай вомовы „грыдніца“ бо ў вітабскім дыялекце а параходзіць ў ы. Магчыма што гэтым найменьням даўней абазначалі асобны род курных хат. У кождым разе цяпер грыняй называюць абшырную сьвятліцу („избу“) надаючы адценак няўтульнасьці. Гэткая грыня, ані яе запоўніць, ані яе ацепліць! Грыня, як адрыня, хоць па ей сабак ганяй. Калі ў Друі прыехаў цырк і пабудаваў з дасок цырковы будынак на бульвары, то сяляне што былі па кірмашы, назвалі будынак „грыня“: Наехалі кулдышы (камэдыянты) і пабудавалі грыню ў якой бдуць свае штукі паказываць,

ИЗБАВЛЯТЬ каго. ад чаго; збаўляць, выбаўляць; збаўленьне, выбаўленьне, збаўчы, вы-