Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗУБ м. агульн. слав. зуб, зубок, зубны, зубаты, зубасты, зубасьцік.

ЗУБРИТЬ, выбіваць на мэталю (прыкладам на сярпе) зубкі; зубіць. Серп пілу зубіць, назубіць.

ЗУБОСКАЛЬНИЧАТЬ, вышчырацца, ашчырацца. Чаго ашчыраешся? Вышчырака гэты заўсёды каля баб вышчыраецца.

ЗУБОЧИСТКА, завостраная шчэпка, пяро да вычышчаньня зубоў; калыпок.

ЗУДИТЬ, сьвярбець, сьвярцець. Вось яму ўсё ў носе сьвярціць каб наброіць. Рана ўжо не баліць, але да несьцерпу сьвярціць. Сьверць ў сесяўцы не дае яму супакоіцца.

ЗЫБАТЬ, калыбаць, калыхаць, зыбаць.

ЗЫБЬ — калыба.

ЗѢЛО прысл. црк.; вельмі.

ЗЯТЬ м. муж дачкі; зяць, зяцёк, зяцька.

И.

ИБО, злуч, бо. Не пацьверджу, бо гэта ня так.

ИВА ж. агульнае радавое найменьне древаў Salix; верба.

ИВЕРЕНЬ м. аскромак, аскепак, вотшчабень. Аскромак каменя трапіў у вока. Аскепак, вотшчабень адляцеў ад палена.

ИГИР м. расьць, Acorus Calamus; aip.

ИГЛА ж. агульн. слав.; ігла, іголка, ігліца, ігольніца, ігляр, іглісты. Іглы бываюць рожнай формы і велічіні і тасоўна да гэтага маюць навовы: швацкая — іголка; да цараваньня назутак; да шыцьця радніны ўжываюць — шаршатку; да сшываньня мяхоў і рагож ужываюць доўгую іглу з закрыўленым канцом — швайку; да вышываньня воўнай і да ператыканьня узору на тканінах бяруць — вушат-