Аблутала чужа старана,
Абмачылі дробны сьлёзанькі (Бых. пав.).
|}
ЗАПУСТѢНІЕ ср, запусьценьне, запусьцеласьць, спусташэньне.
ЗАПЫРЯТЬ, заджгаць, заджгалі.
ЗАПЫХАТЬСЯ, задыхацца, засапсьціся, засопся. Задыхаўся, засопся пакуль дайшоў.
ЗАПѢВАЛО, той хто запявае; запеўшчык, пачынальнік.
Наша плата невялічка: |
ЗАПЪВАТЬ, пачынаць песьню; запяваць, запеўка, запеўны.
ЗАПЯСТІЕ, верхняя часьць рукі што злучае далонь (пясьць) з лакцявымі суставамі; прыцэўка. Прылада да зашпіляньня: зашпілка, сушпілка, манэлька.
ЗАПЯТАЯ ж, пісарскі знак (,); закамка. У граматыцы Тарашкевіча: коска.
ЗАПЯТНАТЬ што, запляміць, заплямлены, заплямленьне, запляма.
ЗАПЯТОК м. задняя часьць бота якая акружае пяту; запятнік.
ЗАРАБАТЫВАТЬ што, зарабляць, заработак, зарабіць, зарабляньне, заработкі.
ЗАРАЖАТЬ каго чым, заражаць, заражаны, заразьлівы, заразлівасьць. Мяйсцамі, ў заходніх часьцях кажуць: закажаць, закажаны, заказлівасьць, заказа.
ЗАРАЩИВАТЬ што, зарашчаць, зарастаньне, зарост; зарасьнік, маладая порасьць лесу; заросьціны, мейсца якое зарасло.
ЗАРДѢТЬ, пачаць чырванець сьпеючы; зажаўрэць. Сады зажаўрэлі. Аж жаўрае ў лесе ад ягад. Жаўрае неба. Зарумяніца, зарумянены. Румяныя яблыкі. Румяны хлопец. Дзеўка румяніцца, сароміцца.