Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖИЛА ж. тоўстае валакно, ніткі, зьвязкі або трубачкі ў целе чалавека і жывёлы; жылы, жыла, жыльны, жылаваты, жылкваты, жыліцца, натужацца.

ЖИЛЕТ м. фр. безрукаўная кароткая вопратка да паясьніцы; спанцэрка, з польскага кажуць: камізэлька.

ЖИЛЕЦ м. ЖИЛИЦА ж. хто жывы, або каму яшчэ суджана жыць; жыхар, жыхарка, жыхарскі. Чалавек які часова пражывае у кватэры; кватэранец, кватэранскі, кватэранцы, кватараваць.

ЖИЛИЩЕ ср. дзе жывуць людзі; жыльлё, жытло, пожыцьва, пожыцень, пожытнік, пожтны, пожытка, пожыць. Людзькія пожыцьвы называюць; хата, дом, харомы. Паеду да цёткі на пожытку. Наша жытло, займае цяпер пожыцень ці то, бач, кватэранец (Полацк),

ЖИМОЛОСТЬ дрэва кустовае, Lonicera; бружмель, бружмеліна.

ЖИРАНДОЛЬ м. фр, вялікі падсьвечнік на многа сьвечак, стаячы або вісячы; павук, сьвечнік, светаш.

ЖИР м. тук, клушч. Сьвінны тук унутранны сала, вехні саланіна; авечы, барані, казліны і каровій лой; рыбі — тук; зайчы — скром, адгэтуль названьне зайца „скромчык“, „скрамчак“; птушачы — гусінны, курынны, качый шмаляц; мядзьведжы — сала; бабровы — тусьцень; тук выраблены з малака — масла; з калапень, маку, ільнянага семя — алей, дабываны з алівак — аліва; чорны рыбій тук да мазаньня скуры — ворвань; выганяны са смалістага дрэва — дзёгаць. Тук, тучна, тучыць, тучнець, тучнасьць, тучненькі, затаўка, або затука заправа стравы з якога колечы туку, найчасьцей разцертага сала. клушч, клусты, клусьцець, клусьтасьць, клускі, клускасьць, клусьціць.

ЖИРОВАЯ ТКАНЬ, клушчавая, тканка.

ЖИРОВАЯ КЛѢТКА, клушчавая клетка.