Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці яны аджывуць і прырастуць нанова, трудна згадаць. Хутчэй за ўсё што не. Пераход іх прадзедаў у чужы абоз варункаваўся, пераважна, не ідэалістычнымі, а чыста матэрьяльнымі матывамі дык мала надзеі на тое каб унукі, выракліся з занятага іхнімі бацькамі і прадзедамі палажэньня сярод чужынцаў і вярнуліся да свайго народу нясьці, разам з ім, ланцугі няволі і нядолі.

Цяперашняе націянальнае адраджэньне нашае пачалося не са старых абсохшых галін, а з каранёў народных.

Пачалося і будуецца не дынастыяй, не рэлігіяй, не шляхтай, а самім крыўскім народам.

І дзеля гэтага, шануючы перажытую гісторыю, не выракаючыся культурных здабыткаў, прыдбаных у нашу націянальную скарбніцу пад найменьнем „Русь“, „Літва“ ці іншым якім, мы, хочучы быць самаістым славянскім народам, выносім з гісторыі нашай і з нашага народу на сьвет прастарае племянное і націянальнае сваё найменьне — Крывічы.

Мы Крывічы па крыві, па роду племені, але засяляем землі балотныя і лясістыя, дзеля гэтага, каторыя з нашага племя жылі на дрыгве-балоце, па гэтай азнацы звалі іх Дрыгвічамі, а каторыя жылі ў лясах-дрэвах — зваліся Дрэўлянамі, каторыя жылі на горках — зваліся Гаранамі. Адна галіна Крывічоў, пад кірункам радавых старшын Радзіма і Вяткі, перасялілася з захаду на ўсход, з Ляшскага пагранічча ў парэчча Сожа і тут размножылася. Дзеля гэтага і Дрэўляне, і Дрыгвічы, і Гаране, і Радзімічы