Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВСТРЕВОЖИТЬ каго, ўстрывожыць, устрывожыцца, устрывожаньне, ўстрывожлівасьць.

ВСТРЕПАТЬ што, ўскудлаць, скудлачыць, скудлачыцца, скудлачаны, скудлак, разкудлака.

ВСТРЕПНУТЬСЯ, стропнуцца. Рыбіна стропнулася ў карме. Ен стропнуўся, як на пажар.

ВСТѢЧАТЬ каго, сустрачаць, сустракаць, сустракацца, сустрэча, сустрэчны; спатыкаць, спатыкацца, спатканьне, спатканец, спотык; судашаць, судашацца, судосіць, судошаньне, судосіны, судашаліся, слова ўжыванае ў зах. часьці Горадзеншчыны, здаецца ў аснову паложан карэнь „дасьцігаць“, зап. у Баброўскага „Гродненская губернія“.

ВСТРАХИВАТЬ, страсаць, ўстрасаць страхомы, страхнуцца.

ВСТУПАТЬ у што, куды, на што; ўступаць; ўступацца у што, ўмешывацца, выяўляць свае пратэнзыі.

ВСТУПАТЬ у знач. прыймаць на сябе абавязкі: абняць урад.

ВСТУПИТЕЛЬНЫЙ, уступны. Уступнае слова сказаў.

ВСТУПЛЕНІЕ ср. ўступ. Ўступ напісаў да кнігі. Яму да нас ўступ забаронены.

ВСТЯЖАТЬ што, спагнаць. Спагнаць доўг, спагнаць злосьць.

ВСУЕ прысл. дарэмна. Не ўзывай імені Бога твайго дарэмна.

ВСУЧИТЬ што, ўбайдосіць, ўкруціць, ўвярцець, ўсучыць. Трэба шарсьціну ўсучыць у дратву. Да дзьвех белых ўсучы чырвоную нітку. Убайдосілі хлапцу дзеўку. Убайдосілі абузную справу. Увярцеўся, ўкруціўся ў кампанію,

ВСЮДУ прысл. усюды, усюдых, паўсюдна.

ВСЯКАТЬ аб цечыве, ўсякаць, ўсяканьне, усяклівы.