Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВСЕЛЕНАЯ ж. ўся заселеная, празначаная да засяленьня, зямля, ўсесьвет, ўсьсьветны. Агул ўсіх сьветаў: сусьвет, сусьветны.

ВСЕДНЕВНЫЙ, паўсёдны, паўсёдзень, ўсякдзенны, ўсякдзень, абыдзень.

ВСЕЛЯТЬ каго куды; ўсяляць, асяляць; у пераносным знач.: ўшчапляць, ўнедраць. Ен ўнедрыў ў душу яго маральныя асновы. Вучыцель ўшчапляе дзяцям навуку.

ВСЕМИЛОСТИВѢЙШІЙ м. ўсеміласэрнейшы. Ўсеміласэрнейшы Бог.

ВСЕМІРНЫЙ, ўсесьветны.

ВСЕМОГУЩІЙ, ўсемагутны.

ВСЕОБЩІЙ, ўсеагульны, арх. паспаліты. Усеагульнае навучаньне.

ВСЕЦѢЛО прысл. суздрам, саўсім. Суздрам град выбыў ярыну. Саўсім прапаў чалавек.

ВСЕЯДНЫЙ м. ўсёедчы. Сьвіньня ўсёедчая жывёла.

ВСКАРМЛИВАТЬ каго, узгадовываць, ускармліваць, кормнік, кормны.

ВСКАТЫВАТЬ што, ўскачываць, ўскачывацца, ускачываньне, ускоцісты, ускот, ускотны.

ВСКАЧЬ прысл. наўскач, наўскачкі.

ВСКАКИВАТЬ куды у што, або на што; узскакаць, узскок.

ВСКИДЛИВОСТЬ, накідчывасьць. У яго характар накідчывы.

ВСКВОЗЬ прысл. наскрозь, навылят, наўскрозь.

ВСКОЛЕБАТЬ што, скалыбаць, ззыбнуць, ззыбнуцца, скалынуць, звалваваць.

А кладачка ззыбнулася
Марыська зьлякнулася.
(Р. Т. 8-9, стр. 173 Вяліж. п.)

ВСКОЛЬЗЬ прысл. ўскоўзь, ўскелзь. Аб гэтым ён тольі ўскелзь намякнуў.

ВСКОРѢ прысл. ўборзе. Уборзе пасьля гэтага мы выехалі на ўловы.