Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларускай моладзі сваю
поэму прысьвячае

АЎТАР.

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад сьветлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
З якіх аснована і выткана жыцьцё
І злучана быцьцё і нябыцьцё, -
Зьбіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеньнем мне сьпяваў,
І выхаду шукаў
Адбітак родных зьяў
У словах-вобразах, у песьнях вольна-плынных.
І гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты
І росамі абмыты
Дзяньніц маіх, дзяньніц маіх мінулых,
Для вас, душою чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясьняр.