Старонка:Spadchyna.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 64 —

ДУНУЛІ СІВЕРЫ…

Дунулі сіверы з поўначы,
Кроў касьцянела у жылах;
Людзі, благаючы помачы,
Ші за німашто ў магілы.

Выскачыў вецер палудзенны,
З ім — і вясеньнія шумы;
Дрогнулі сэрцы разбуджаны,
Ўдарылі ў сьветлыя думы.

Міла цяпло расплываецца,
Лёгка жывёліне ўсякай,
Зеленьню нівы ўсьміхаюцца,
Хмараў на небе ні знаку.

Шаты паўсюды нядзельныя,
Ў песьнях вялікдзень чуваці,
Згінула доля бясцэльная,
Сонца над хатай і ў хаце.

Думалі душы—ўжо вольныя—
Дні ўсешчасьлівасьці блізка,
Дый знаць гаротным бяздольнае
Суджана з роду, з калыскі.

Дунулі сіверы з поўначы,
Кроў касьцянее у жылах,
Людзі, благаючы помачы,
Сходзяць бясчасна ў магілы.

7/XII—09 г.


У ВЫРАЙ.

Зашумела нудна восень
Шумам лісьцяў, шумам сосен,
Даўшы волю хмурам;
Ажно з гоняў Беларусі
Ў вырай выляцелі гусі,
Паплылі ў даль шнурам,