Старонка:Spadchyna.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 59 —

А будзе толькі з гэтага ўсяе карысьці,
Што лес на час—каб скінуць посьле—ўзьдзене лісьце,
Ды зацьвітуць і адцьвітуць адзін раз лішні
У садзе малажавым яблыні і вішні;

Ўсё тую-ж песьню адшчабеча салавейка,
Малітву адгалосіць сонейку жалейка…
Ах, пражывеш ты, чалавеча, не напрасьне:—
Яшчэ адна вясна ў душы навек загасьне.

1/III—15 г.

|}


НА ПОЛІ ТАЕ.

На полі стаяў бледны сьнег,
Вясна абходзіць поле…
Пакінь у хаце свой начлег,
Устань са сну, саколе!

Паводка б‘ецца ў берагі
І ў шляхі б‘е нямыя,
Яшчэ разгон адзін, другі—
І ложа тваё змые.

Плакуча шумам стогне бор,
Пракляцьцем бор заводзе,
На тых нясе свой прыгавор,
Што сьпяць на зло прыродзе.

Па небе сонейка дугой
Заносіць круг паволі…
Пакінь начлег у хаце свой,
Устань са сну, саколе!

23/I—14 г.


З ВЯСНОЙ.

Як зыйшла сьвятая
Вясёласьць васны,—
Цэлы сьвет скідае
Зімавыя сны.