Старонка:Spadchyna.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 213 —

І, каб сябе не аглядаць
Ды разагнаць сваю нуду,
Ён капытом давай мяшаць
З гразёю чыстую ваду.

1914 г.

|}


СЬВІНАПАС І СТРЫНАТКА.

Сьвінапас, злавіўшы здрадна,
У сіло стрынатку,
Стаў чытаці ёй маралы—
(Меў таку ўжо ўхватку);

«Ты пяюшка,—так ён кажа,—
Сорам мей і ўвагу:
Шмат ня пей, ня пей і мала,
Ня дай з клеткі цягу!

Аб маім пастырскім чыне,
На’т ня думай брыдка,
А тым болей—мей шацунак
Над маёю сьвіткай.»

А стрынатка: «Ягамосьцю!
Чым ты—знаю болей,
Дык пакінь сабе маралы,
Мне дай толькі волю!»

1914 г.


ПЧОЛЫ І ТРУТНІ.

Стаў даводзіць селяніну
Нехта нейкі ў чорным:
«Як павінен быці ўслужным,
Згодлівым, пакорным.

Бо і пчолцы,—кажа ў чорным,—
Мёд гадуюць кветкі,
Ў згодзе з пчолкамі і трутні
П’юць той мёд, як дзеткі.