Старонка:Spadchyna.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 210 —

ЯСТРАБ, ЛІСІЦА Й ПЕВЕНЬ.

Неяк стрэўшыся няўмысьне
Ястраб і лісіца з пеўнем,
Пачалі яго прасіці,
Каб быў ласкаў, ды што сьпеў ім.

— Ты, так кажуць—як мы чулі,
Маеш голас, бы жалейку;
Дык запей нам—мы заплацім,
Не паскупімся капейкай!

Певень выслухаў, дый кажа,
Як прыстала ў яго стане:
— Ўсё гатоў вам сьпець паночкі,
Нават… «вечна спачываньне!».

1913 г.


КАЖУХ І ВАТА.

Заспрачаўся кажух з ватай,
Адагнаўшы згоду,
Хто з іх лепшы, карысьнейшы,
Хто якога роду.
Вата кажа: «што ты значыш
Мне, кажух касматы?
Я чужыя знаю землі—
Ты-ж—сяло ды хату!»

«Праўда, праўда,—тут гаворыць
Ёй кажух-маруда,—
Я жыхар зусім тутэйшы,
Ты-ж адно—прыблуда!»

1913 г.


РАСЕЙСКІЯ ЧЫГУНКІ.

Кожны ведае ў Расеі,
Што, як вол прыплоду,—
Так Расейскія чыгункі
Не даюць даходу