Старонка:Spadchyna.pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 200 —

Так учора цьвёрда
Меціўся ня ўпіцца,—
Бач, сваяк наўрэўся,
І глядзі, што вышла:

З сваяком пабіўся,
Чуць дамоў заплёўся,
Ўхлёпаўся ў балота
І пасеяў шапку.

А пасьля пахмельля
Смак ці знаеш гэты?—
І ў грудзёх трасецца,
І лоб як ня трэсьне.

Дык, шынкарка-сэрца,
Калі ў бога верыш,
Дай, дай пахмяліцца,
Хоць чарку, хоць капку!

|}


ПРЫ ВЫПІЎЦЫ.

Вось і карчомка—
Вясёлы наш край!
Жыва, гэй, Шлёмка,
Гарэлкі давай!

Што там марудзіш
Ты гэткі, такі?
Ў крыўдзе ня будзеш,
Як п’юць бедакі!

Наша багацьце
Нямоцна ні ў чым,—
Грошы ня хваце—
Заставу дадзім.

Толькі нам водкі
Давай, не жалей!
Век наш кароткі,
Зато п’ём часьцей.