Старонка:Son na kurgane.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я кабета (цягнучы саху, заплакаўшыся).

Што за ночка! што за ночка!
Не пакінуў і ламочка!

Як сярпом, зжынае, голе...
А стары, прост, сходзе с поля,

Галаву саўсім губляе -
Сам не знае, што хватае;

То у хлеўчык матанецца,
То ля пуні апынецца...

Ні прыстаньня, ні куточка...
Што за ночка! што за ночка!!

2-я кабета (з дзіцянём у калысцэ).

Чуць усьпела, чуць з душою
Гэта выхваціць малое;

Асталася ступа, дзежка
І пасудак і адзежка.

Мой паехаў с кума братам -
Папрасіў - паехаў сватам,

І не бачыў і ня ведаў,
Як гарэла ўсё да сьледу,

Мо-б што больш уратавалі...
Так, саўсім, саўсім прапалі..

3-я кабета (Цягнучы на руках ягнё).

...Цягнем с хаты мы ламоцьце:
Зірк на хлеўчык - страху́ коце...