Старонка:Son na kurgane.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў лева, ў права, ў права, ў лева -
Па наспелые пасевы.

Відмы (расплетаюцца: кожнае бярэ за вяроўку - між галавой і рукамі - звязанаго свайго таварыша і ў парадку, у якім прышлі, сходзюць з ганку пад звон Чорнаго грашыма).

Па наспелые пасевы -
Ў лева, ў права, ў права, ў лева,

Толькі спрытна, толькі жыва,
Гэй, на вырай, гэй на жніва!

(Чоны сьвішчэ. Паяўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чэлавек, што яго і прынёс).

Сам (усхапіўшыся з мейсца).

Што за дзіва, што за сіла
Зноў круціла, зноў муціла?...

Скавытала і сьвістала,
Як-бы путам аплетала, -

Ні то ў яве, ні с спрасоньня...
Што за ночка мне сягоньня?!.

Было цёмна, як у вулі, -
Хоць-бы ў вока пальцэм ткнулі, -

А тут відна ў гэтых грудах,
Хоць лічы іголкі ўсюдах.

(Узіраецца у той бок, скуль бьець большы блеск).

Што я бачу?.. Ці-ж быць можэ?..
Гэта-ж вёска!.. Божэ!.. Божэ!..