Старонка:Son na kurgane.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

44 6-е відма.

На, і доўга не таргуйся,
І па скарб да нас ня сунься.

Сядзьце ціха, сядзьце скрыней,
Як-бы мухі ў павуціне.

Як кароўка — гэтак дойна,
Як свая цень — так спакойна;

Гібка так — як валаконцы,
Так працэнтна — як чырвонцы, —

І па скарб ня лезь аблавай:
Цемра тут закон і права!

Таварышы 7-го відма, (двое — старая кабета і падростак).

Кабета.

Каб хаця ужо сьвечак
Як найболей разнеціў,
Каб аж мой чэлавечэк
На тым цешыўся сьвеце…

На імшу на «задушкі»…
За жывёлку так сама…

Падростак.

За памершые душкі
Майго таты і мамы.

7-е відма.

Для навукі, для прымеру,
Як паступкам знаці меру…

Сядзьце складна і прыкладна,
Непакратна і нездрадна;