Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

белі сабе і дзецям шукае чэлавек… Каб ты ногі паламаў, каб ты дарогі не бачыў! Вярні-і-ся!

Жонка ешчэ доўга плакала і галасіла, а Андрэй тым часам мінуў ужо сяло і вышаў на дарогу. Вокал расьцілалася поле, голае, пустое, абабранае. Збоку цягнуўся луг на абапал Нёмну. Там і сям стаялі парыжэлые стагі. Далей, перад Андрэям, пачынаўся лес, праз каторы ішла дарога. А над усім гэтым вісела хмурае неба, як кепска загаранае поле. На ўзгорках падыхаў халодны паўночны вецяр, гразь сьціскалася марозікам, пад нагамі цьвярдзела. Гадзіны праз поўтары Андрэй быў ў лясьніцтве.

За сталом у канцылярыі сядзеў стары лясьнічы. Гэта быў ня ўступчывы чэлавек, с каторым было трудна дайсьці да ладу.

Пераступіўшы парог канцылярыі, Андрэй нізка пакланіўся. Лясьнічы кіўнуў галавой і зноў стаў пісаць. Потым павярнуў галаву да Андрэя.

Пажваўшы сківіцамі, пан запытаў:

— А што скажэш, чэлавечэ?

— Панок!—сказаў Андрэй і ўвесь падаўся на перад,—дарэмна пакаралі Максіма