Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дзякуем вам, пане вучыцель!

У вечар, як рой пчолаў, гудзелі мужыкі ў школі. Яны прышлі ўсім сялом паслухаць, што напісаў вучыцель, і патпісаць пэтыцію. Вось, коратка, гэта пэтыція

„Вам (пану) павінна быць ведама, што робіцца цяпер у Расеі. Ліецца кроў, гараць панскіе палацы… Людзям німа куды дзевацца, німа чаго есьці, і яны пашлі адбіраць ад паноў тое, што паны адабралі ад іх. Мы ня хочэм грабіць і паліць, каб чужою крывёй і слязьмі купіць сабе шчасьце; ня хочэм браць чужога, а трэбуем ад вас таго, што вы ўсякімі канцылярскімі кручкамі адабралі ад нас: 1) вярнуць назад зямлю ў вурочышчы Дубы, каторая, як значыцца на пляні, належыць да нас; 2) вярнуць права карыстаць з рэчкі: лавіць рыбу, зьбіраць чарот і т. д.

Чэкаем скораго і пэўнаго атказу…“

— Добра напісана! — хвалілі мужыкі. І мазалістые рукі з вялікім трудом пісалі фаміліі сваіх уладзельцаў. Крывые потпісы мужыкоў занялі ўвесь ліст паперы.

— Як пазволіць пан лавіць рыбу, дык тагды панічу будзе рыбы, колькі паніч захочэ! — казалі мужыкі вучыцелю.