Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ком падбегла лапавухая асоба. Углядзеўшыся добра, жолуд абамлеў: на зямлі лежала шмат такіх-жэ, як і ён, жалудоў, і сьвіньня хрумстала іх без усякай жаласьці. На тое-ж яна і сьвіньня, даруй Божэ грэх. З вялікаго страху бедны жолуд задрыжаў, вылузаўся з місачкі і упаў на зямлю у двух кроках ад сьвіньні! Але ўпаў ён як раз у тую яміну, што вырыла сьвіньня сваім ўласным доўгім лычом.

І вось што вышла: сьвіньня хацела паесьці жалуды — і памагла вырасьці аднаму жолуду, вырыўшы яму́ пасьцельку. Жолуд на другі год прарос і стаў дубком, а сьвіньню людзі закалолі, і яна стала мясам.