Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бягучы назад, Тамаш спатыкнуўся на купіну і паваліўся. Тут яго апанавала такая дзікая злосць, што ён пачаў таптаць і мясіць нагамі купіну с такою сілаю, што купіна зраўнялася з долам і толькі чорная пляма асталася сьледам гэтай паганкі. Тамаш чуў, што пад нагамі якбы нешта ціснула, але гэта толькі паддавала злосьці. І Тамаш ешчэ доўга, як ашалелы, скакаў па чорной палямі, падгуківаючы.

— Ву! ву! ву!

Зніштожыўшы ў канец купіну, Тамаш скруціў дзьве фігі і сунуў іх у розные канцы сьвету.

— Вось вам, брладзягі!

У Тамаша знайшлася такая ахвота пакрышыць рэбры ешчэ якому-небудзь чорту, што ён, здавалася, і не рад быў, што на ўсходзі пачынала святлець і што заміж чорта звонка паняслося па лузі.

І-і—га-га-гта!

Конскае іржаньне прывяло Тамаша да памяці, і ён пашоў у той бок, дзе былі коні. Прайшоўшы колькі вератнёў, Тамаш насунуўся на начлежнікаў. Скорчыўшыся ў тры пагібелі, спалі яны вакруг таго мейсца, дзе быў агонь, а на самым вогнішчы, закрыўшы яго жыватом, лежаў Панас, пяр-