Гэта старонка была вычытаная
- Ша-ша! шуш-шу!
Увагі, рача, я прашу...
Рача, рача! ёсць на свеце
Многа нешчаслівых;
Вылезь з норкі, рача-квеце:
Смутак твой - не дзіва.
Я - гаротнік, якіх мала,
Ты паслухай толькі:
Я на грунце нетрывалым
Распускаю голькі,
Распускаю іх вясною
У часе халадэчы.
Выюць ветры нада мною.
Ломяць мае плечы.
Сам я тонкі сам я кволы,
Хоць і, праўда, гібкі.
Як сцялюся я над долам,
Няхай скажуць рыбкі.
Я адзін, няма заслоны,
Не растуць там лозы,
А мой лісцік, мой зялёны,
Смокча тля, стракозы.
Я люблю прасторы, сонца,
Я цягнуся ўгору,
Ды ў каленях маіх донцы
Шкарлупяць не ў пору.
Я-б хацеў стаць, як калода;
Быць магутным люба.