Старонка:Pesni galby 1910.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Не пытайце, не прасіце
Сьветлыхъ песень у мяне,
Бо як песьню засьпеваю,
Жаль ўсю душу скалыхне.

Яб сьмеяўся, жартаваў-бы,
Каб вас чуць развесяліць,
Ды на жыцьце як паглянеш,
Серцэ болем зашчыміць.

Нешчасьліва наша доля:
Нам нічога не дала.
Не шукайце кветак ў полі,
Як весна к нам не прыйшла!