Старонка:Niaczyścik (1854).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАСЬЦЯРОГА ДА ЧЫТАЧА.


Пачуўшы некалькі скаргаў ад тых, хто ня ведае прасодыі, або дакладнага вымаўленьня беларускіх словаў, хто ня мог бегла чытаць двух нашых першых выданьняў, аўтар пастанавіў выдаць трэцяе выданьне, аздобленае лацінскім доўгім і кароткім знакам. Дык чытач націсьне там, дзе знойдзе падоўжаную рыску, а рэшту скароціць. Словы ж бяз знакаў ён вымавіць па-польску, падаўжаючы перадапошні склад. U з кароткім знакам, значыць, з паўколам наверсе, зьліваецца з папярэднім галосным, як у словах аўтар, Эўропа.