Перайсці да зместу

Старонка:Niaczyścik (1853).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не знайшоўшы ў ёй ніякага сэнцу, упісваючы яе ў мой збор беларускіх песень, я хацеў яе паправіць неяк і надаць гэтаму нейкую маральную мэту. Яе надзвычайная кароткасьць, хоць гэта неадступная сяброўка казачкоў, а таксама пастаяннае паўтараньне аднастайнай страфы, не дазволілі мне нічога зрабіць зь яе ў першапачатковай форме, але, калі я яе адзін раз ужо ўзяў на гэтую працу, незаўважна ў мяне склалася доўгае апавяданьне, прыдаўшы якому нешта дзівачнае, нешта пякельнае, я зрабіў з гэтага сялянскую баляду і падаю яе тут маім чытачам. Гэта першая мая спробка, напісаная ў гэтым дыялекце, хаця ўжо ў выдадзеным на сёньня зборы маіх беларускіх песень, а менавіта ў другім томе і наступных, якія яшчэ