Старонка:Nashy dni 1937.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НАШЫ ДНІ

Праімчаўся віхор, пыл і затхласць размёў,
Сцяг чырвоны разняўшы ўгары…
Мы, таварышы, мы ўладары
Гэтых фабрык, заводаў і вольных палёў.
Зарунела ралля,
Твар мяняе зямля —
Новы засеў вянкі перамогі заплёў.

У нябыт адыходзіць закляцце вякоў,
Гэты здзек, гэты жах кабалы,
Гэта цемра папоўскай імглы,
Гэта тхлань і пасланне ліхіх ведзьмакоў.
Запалілі агні
Большэвіцкія дні
І спалілі нашчэнт звон іржавых акоў.

Не пазнаеш зямлі і вясковых людзей —
Не, не тыя, не тыя яны:
Іншым клопатам людзі паўны,
Крута іх павярнуў большэвік-чарадзей.