Старонка:Nashy dni 1937.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАМЯЦІ ГЕРОЯЎ

Для радасці, шчасця магутнай айчыны,
Дзе яркія зоры зазз‘ялі,
Арлы новай эры снавалі пуціны
У светлыя, вольныя далі.

І зорныя высі былі іх дарогі,
Іх воля цвярдзей ад граніта,
І смерць іх не вырве наш сцяг перамогі,
Хоць сэрца жалобай спавіта.

Мы схілім галовы над свежай магілай,
Дзе прах свой злажылі героі,
І пойдзем іх шляхам з нязломнаю сілай
І сілы айчыны ўтроім.

А памяць аб слаўнай кагорце арлінай,
Што выкаваў геній наш, Сталін,
Запішам у сэрцы, як траур краіны,
Каб нашы патомкі іх зналі.

1935 г.