Старонка:Nashy dni 1937.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Панурая поўнач. Халоднае мора,
Дзе бура выводзіць акорды глухія,
Дзе голага лёду пачварныя горы
Вартуюць сакрэты і тайны стыхіі…

Адважныя людзі Совецкай краіны
Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды…
Разбілі, расцерлі судно іх ільдзіны
Пад ярасны скогат пургі, непагоды…

Прыкованы вочы, увага мільёнаў
Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе —
Што будзе з іх лёсам над вірам шалёным?
Хто вызавы кіне халоднай прыродзе?

Найшліся ў краіне Советаў тытаны,
Дзе ленінскі геній трымае стырно:
Праз горы, праз нетры, праз пургі, туманы
Вёў смелы Каманін арліна звяно…