Старонка:Nashy dni 1937.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА 15-е ГАДАВІНЫ

Былі гады змагання,
На ростані эпох —
Агпвістае блісканне
Вялікіх перамог.
Ішлі, як хвалі, орды
З усіх канцоў, граніц
Пад грозныя акорды
Крывавых навальніц.
Вяла іх помста, змова
Супроць паўстаўшых мас,
Каб пульс эпохі новай
Спыніць на вечны час,
Каб жудасным разгулам
Рабочы стан сагнуць,
А прожарам-акулам
Уладу зноў вярнуць.
Ды грымнуў клік: „Да зброі!
Пазіцый не здаваць!
Таварышы-героі!
Советы ратаваць!“