Старонка:Nashy dni 1937.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У пасцельку легла Ганя.
Кончан дзень. Заснуць пара.
Ноч у вычварным каптане
Ціха крадзецца з двара.

І цікуюць зоры з вышкі
Сінявокай грамадой.
А ў Ганусі, у малышкі
Розных думак цэлы рой.

Быў цікавы дзень без меры:
Сонца, яснасць, цеплыня.
А за ўсё лепш — піонеры
І іх забаўкі, гульня.

Скуль іх столькі — дзіва Гані:
Ну як макаў агарод.
І малыя, а ўжо з рання
Правялі ў калгасе сход.