Старонка:Nashy dni 1937.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА 11-е ГАДАВІНЫ

Ідуць гады сталёвым шыхам,
Гады змагання, перамог,
Стаіўся вораг і прылёг,
На край Советаў чмыша ліхам…
Паціху, злоснікі, паціху:
Не пераступіце парог!

Трашчаць усюды вашы гмахі,
Праела моль стары каптан.
Вам не падняць гнілых сутан,
І не ўратуюць вас ні плахі,
Ні вашы цёмныя замахі,
Ні служак здрадніцкі абман.

Ўстае, расце, мацнее хваля,
Шырэй, дружэй яе разгон,
Імя тэй хвалі — легіён.
Зальюцца ў грозным перавале
Свой час аджыўшыя скрыжалі,
Бо новы пішацца закон…