Старонка:Nashy dni 1937.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НОЧ

Што за ноч! што за ціш!
Змоўклі травы, краскі.
Усплыў месячык на ўзвыш
Баяць свету казкі.

Неба слухае той сказ,
Хмаркі не схіснуцца,
Толькі зоркі раз-па-раз
Ціха ўсміхнуцца,

Каб сказальніка свайго
Пахваліць, як трэба,
Нават знічкі ў чэсць яго
Асвятляюць неба.

А ён, смутны вартаўнік
Цёмных шатаў ночы,
Засароміўся, і знік
Бляск яго сірочы,