Старонка:Na rubiagy 1925.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён проста не задумваўся над гэтым пытаньнем, але ў яго цяпер было пачуваньне, што ён не адзін, што дзесь там — таксама ёсьць людзі. Праўда, тыя людзі — заклятыя ворагі яго! Ён ведае, што там позыцыі карнілаўскіх палкоў, самых заядлых, самых заўзятых і самых моцных з усяе дзянікінскае армады.

З другога-ж боку, гэты самы гук, драпежны й злосны, памагаў яму крыху аглядзецца і больш-менш пэўна вызначыць сваё палажэньне, бо ён заблутаўся ў незнаёмай мясцовасьці, згубіў сувязь з сваёю разьведкаю і колькі гадзін блукаў па гэтых дзікіх ярох, заросшых грушамі-самасейкамі і купчастымі буйнымі кустамі маладога дубняку. Гэта блутаніна была так няпрыемна, а горш усяго гэта глуш, гэтае бязьлюдзьдзе і гэтае чаканьне на кожным кроку небясьпекі.

Ён прысеў на росную мяжу пад кустом быльняку. Вакол ляжала маўклівае пустое поле.

Сяргей Карага стаў узірацца ў тое месца, адкуль толькі што грымнула гармата.

Сьледам за першым гукам бліснула зарніца.

«Раз, два, тры, чатыры, пяць», .. пачаў ён лічыць хвілінкі, каб па іх вызначыць адлегласьць да таго месца, адкуль стралялі гарматы.

Як толькі ён налічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны.

«Шэсьць з палавінаю вёрст» — вылічыў Сяргей Карага і пачаў штось вырахоўваць, як чалавек, добра знаёмы з вайсковаю абстаноўкаю. Вынікам усяго гэтага вырахаваньня было заключэньне, што тут дзесь недалёка павінны быць дзянікінскія дазорцы.

Сяргей Карага ніжэй прынік да зямлі і стаў аглядаць месца. Перш за ўсё ён зьвярнуў увагу на тое, што ён сядзіць на самым высокім месцы поля і можа, дзякуючы гэтаму, добра адбівацца на сьветлым небе, калі пазіраць на гэты ўзгорак з нізоў.

Яшчэ больш пасьвятлеўшы месячык ізноў выплыў з-за хмаркі. Пужліва-варожы мрок крыху расступіўся, парадзеў, і