Старонка:Na rostaniah 2.pdf/357

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трымаць сябе ў жыцці: не забываць бацькі-цара, веры і айчыны. Прачытаўшы натацыю, ён кіўнуў галавою, даючы гэтым знак сябрам, што яны цяпер вольныя людзі і могуць ісці, куды хочуць.

Калі яны апынуліся на вуліцы «вольнымі людзьмі», Уладзік сказаў:

— Не верыцца, Андрэй, што мы на волі, што за намі няма нагляду, канвойнікаў… Віншую, брат!

Сябры паціснулі адзін аднаму рукі.

— Куды, Уладзік, падасіся?

— Наўперад паеду ў Мікуцічы да бацькоў, пажыву трохі, агледжуся, а там — Бог бацька. Ты ж куды пакіруеш «стопы своя»?

— Насустрач жыццю і яго прыгодам,— адказаў Андрэй.

Ён успомніў Сымона Тургая і запавет Галубовіча. Гэты запавет і стаўся асноваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым вандраванні па новых дарогах.


1948—1954 гг.