Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Усё гэта заняло толькі некалькі секунд, і ваўчок зноў быў на нагах. Ён убачыў, што людзі адганяюць сабак палкамі і каменнямі і хочуць абараніць і выратаваць яго ад бязлітасных клыкоў яго сабратоў, якія ўсё-ж чымсьці адрозніваліся ад воўчай пароды. І хоць ваўчок не мог ясна ўразумець такое адцягненае паняцце, як справядлівасць, тым не менш ён па-свойму адчуў справядлівасць чалавека і прызнаў у ім істоту, якая ўстанаўляе закон і сочыць за яго выкананнем. Ацаніў ён таксама і сілу, з якой людзі прымушаюць падпарадкоўвацца сваім законам. Яны не кусаліся і не драліся, як усе зверы, якіх сустрака да гэтага часу ваўчок, а выкарысталі сілу нежывых рэчаў. Нежывыя рэчы падпа. радкоўваліся іх волі. Так, каменні і палкі, кінутыя гэтымі дзіўнымі істотамі, скакалі па паветры, як жывыя, і наносілі сабакам моцныя ўдары.

Улада гэтая здавалася ваўчку незвычайнай, незразумелай уладай, яна выходзіла за межы ўсяго звычайнага.

Але вось апошні сабака адбегся убок; мітусня сунялася, і Белы Клык пачаў залізваць раны, разважаючы аб першым знаёмстве з бязлітаснасцю стаі і аб сваім першым далучэнні да яе. Да гэтага часу ён думаў, што ўся яго парода складаецца з Аднавокага, Маці і яго самога. Яны трое стаялі асобна. І раптам, зусім нечакана, яму прышлося выявіць, што ёсць яшчэ шмат іншых істот, якія належаць, мабыць, да яго пароды. і дзесьці глыбіні свядомасці ў ваўчка з'явілася пачуццё крыўды на сваіх сабратоў, якія хацелі разарваць яго ў бойцы. Апрача таго, ваўчок быў пакрыўджаны тым, што матку прывязалі да палкі, хоць гэта і было зроблена рукамі вышэйшай істоты. Тут ужо пахла пасткай, няволяй. Але ні аб пастцы, ні аб няволі ваўчок нічога не ведаў. Патрэбнасць свабодна блукаць, бегаць, ляжаць, калі захочацца, перайшла да яго па спадчыне ад продкаў. Зараз рухі ваўчыцы абмяжоўваліся даўжынёй палкі, і тая-ж самая палка абмяжоўвала і рухі ваўчка, таму што ён яшчэ не мог абыйсціся без маткі.

Ваўчку гэта не падабалася. І ён канчаткова астаўся незадаволеным такімі парадкамі, калі людзі падняліся і рушылі ў дарогу, таму што нейкі маленечкі чалавек узяў у рукі палку, да якой была прывязана Кіч, і павёў