нюю мудрасць і ўвесь свой вопыт. Яго крывое вока і спаласаваная рубцамі морда досыць красамоўна казалі пра тое, якога роду быў гэты вопыт. Вельмі шмат бітваў прышлося яму перажыць на сваім вяку, каб хоць на адну хвіліну задумацца над тым, што яму трэба зрабіць.
Бітва пачалася сумленна, але несумленна скончылася. Цяжка было загадзя меркаваць аб яе выніку, але да старшага ваўка далучыўся трэці, і стары і малады ва жакі разам накінуліся на дзёрзкага трохгодка, парашыўшы расправіцца з ім. Бязлітасныя клыкі былых таварышоў уядаліся ў яго з усіх бакоў. Забыліся тыя дні, калі ваўкі разам палявалі, здабыча, якую яны разам забівалі, голад, які аднолькава мучыў іх усіх. Усё гэта было мінулай справай. Зараз перад імі стаяла любоў, яшчэ больш жорсткая і бязлітасная, чым голад.
Тым чысам ваўчыца-прычына ўсіх разладаў — села са здаволеным выглядам на снезе і пачала сачыць за бітвай. Ёй гэта нават спадабалася. Надышла яе гадзіна, — а гэта здараецца рэдка, — калі шэрсць устае дыбам, клык удараецца аб клык, рве, паласуе падатлівае цела, — і ўсё гэта толькі дзеля таго, каб авалодаць ёю.
І малады воўк, які ўпершыню у сваім жыцці сутыкнуўся з каханнем, аддаў з-за яго сваё жыццё. Абодва супернікі стаялі над яго целам. Яны глядзелі на ваўчыцу, якая сядзела на снезе і ўсміхалася ім. Але старэйшы важак быў вельмі мудры — мудры ў справах кахання не менш, чым у бітвах. Малады важак павярнуу галаву, каб залізаць рану на плячы. Загрывак яго быў звернут прама да суперніка. Сваім адзіным вокам старэйшы ўбачыў, што яму здараецца зручны выпадак. Кінуўшыся стралой на маладога ваўка, ён разануў яго клыкамі па шыі, пакінуўшы на ёй велізарную глыбокую рану і ўспароўшы вену. Потым ён адскочыў назад.
Малады важак зароў, але яго страшны рык зараз-жа перайшоў у сударажны кашаль, паражоны насмерць, зыходзячы крывёй, ён кінуўся на старэйшага важака, але жыццё ўжо пакідала яго, ногі падкошваліся, вочы засцілаў туман, удары і прыжкі рабіліся усё слабей і слабей.