Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Скота, а нікому з іх не ўдалося прымусіць Белага Клыка прыціснуцца да сябе галавой. Гэтым выказваннем абсалютнага давер'я, падпарадкавання і адданасці Белы Клык узнагароджваў аднаго Уідона Скота. Па сутнасці кажучы, астатнія члены сям'і былі для яго не чым іншым, як уласнасцю гаспадара.

Таксама-ж Белы Клык вельмі рана адчуў розніцу паміж ім і слугамі. Апошнія баяліся яго, а ён са свайго боку стрымліваўся ад нападу на слуг толькі таму, што лічыў іх такой-жа ўласнасцю гаспадара. Паміж імі і Белым Клыкам падтрымліваўся нейтралітэт, і толькі. Яны гатавалі абед для гаспадара, мылі пасуду і выконвалі ўсякую іншую работу, таксама-ж як на Кландайку ўсё гэта рабіў мэт. Карацей кажучы, слугі ўваходзілі неабходнай састаўной часткай у жыццёвы уклад Сізра-Вісты.

Многа новага прышлося даведацца Беламу Кльку і за межамі Сіера-Вісты. Уладанні гаспадара былі шырокія і абшырныя, але усё-ж мелі свае межы і граніцы. Каля Сіера-Вісты праходзіла дарога. За ёй пачыналіся агульныя ўладанні ўсіх багоў — дарогі і вуліцы. Асабістыя ўладанні іншых багоў стаялі за агарожамі. Усё гэта кіравалася безлічнай колькасцю законаў, якія дыктавалі Беламу Клыку яго паводзіны, хоць ён і не разумеў мовы багоў і мог знаёміцца з гэтымі законамі толькі на падставе ўласнага вопыту. Ён дзейнічаў адпаведна сваім інстынктам да таго часу, пакуль не сустракаўся з адным з гэтых законаў. Пасля некалькіх такіх сутычак Белы Клык пачынаў разумець закон і ужо больш не нарушаў яго.

Але мацней за ўсё дзейнічалі на Белага Клыка кулак таспадара і строгія ноткі ў яго голасе. Удар гаспадара, да якога Белы Клык адчуваў велізарную любоў, прыносіў яму такі боль, які не маглі ўчыніць пабоі шэрага Бабра і Прыгажуна Сміта. Пабоі тых былі адчувальнымі толькі для цела і не ўціхамірвалі прыгожага ў сваёй лютасці Белага Клыка. Удары гаспадара былі занадта слабыя, каб прынесці боль. І ўсё-ж яны пранікалі глыбей. Гаспадар выказваў сваю непахвальнасць і ўражаў гэтым Белага Клыка у самае сэрца.

Па сутнасці кажучы, удары прыходзіліся на яго долю вельмі рэдка. Голасу гаспадара было цалкам дастат-