- 78 -
па́на Адо́льфа ізно́ў ду́рэнь, ду́рэнь, ду́рэнь!
АДОЛЬФ. Гаспада́р!
ПАЎЛІНКА. Ўсё́ ро́ўна, хоць гаспада́р, а́ле, як ка́рты пака́зываюць, дык ду́рэнь!
АДОЛЬФ. Хай сабе́ бу́дзе і так! Цяпе́р за то́е што па́нна Паўлі́нка мяне́ гэ́так абыгра́ла, вазьму́ ды пае́ду. /Устае́/.
ПАЎЛІНКА (/з аблягчэ́ннем, у старану́/). Сабра́ўся такі́ накане́ц.
АДОЛЬФ. Дабра́нач па́нне Паўлі́нцэ! Про́ша чэка́ць, — я прые́ду па канча́так.
ПАЎЛІНКА. Забяры́це ле́пей яго́ цяпе́р!
АДОЛЬФ. Каго?
ПАЎЛІНКА. Ды канча́так той.
АДОЛЬФ. А па́нна Паўлі́нка ўсё́ жарту́е. /Прашча́ецца. Выхо́дзючы, ў старану́ пу́блікі/. Во́т так на ўсе́ бакі́ дзе́ўка! Адны́м сло́вам, як сторублё́вая кабы́ла. Гэ́ткая — дыхт для мяне́ жо́нка!
ЗЬЯВА IX-ая.
ПАЎЛІНКА /адна́/.
ПАЎЛІНКА (/неспако́йна/). А той мо́жэ, хай-бы ле́пей і не прышо́ў! Так усё́ неяк у сярэ́дзіне тра-