- 76 -
гавары́ць. Ада́м і Э́ва і то былі́ мужыка́мі.
АДОЛЬФ (/здзі́ўлены/). Ада́м і Эва́?!.
ПАЎЛІНКА. І Ной і Е́зус…
АДОЛЬФ. Што я чу́ю?. Атку́ль гэ́та, па́нна Паўлі́нка, ўсё́ ве́даеце?
ПАЎЛІНКА. Ого́, не скажу́!
АДОЛЬФ (/про́сючы/). Про́ша сказа́ць.
ПАЎЛІНКА. Ня тэй бьіцё́! Вот салапя́ка!
АДОЛЬФ (/папра́віўшыся/). Ды скажэ́це!
ПАЎЛІНКА (/нецярплі́ва/). Ну, до́бра. Запыта́йцеся у Які́ма Саро́кі: ён усё́ вам раска́жэ. /Адо́льф праі́грывае/. Ду́рэнь, пан! Ду́рэнь, пан!
АДОЛЬФ (/папраўля́ючы/). Гаспада́р. /Раздае́ ка́рты/.
ПАЎЛІНКА (/ў старану́/). Які́ чо́рта гаспада́р, калі́ ду́рэнь?!
АДОЛЬФ. Што па́нна Паўлі́нка ка́жэ?
ПАЎЛІНКА. Кажу́: але́ гаспада́р. /Хві́лю маўча́ць. Паўлі́нка ў старану́/. Што тут гавары́ць з гэ́тай вандзо́нкай. І трыма́е-ж яго́ нядо́брае! /Да Адо́льфа/. А ці пан Адо́льф жані́цца хочэце?
АДОЛЬФ. Ой, страшэ́нна хачу́. А па́нне Паўлі́нцэ за́муж хо́чэцца?
ПАЎЛІНКА. Ого́, ешчэ́ і як хо́чэцца!.. Калі ўда́с-