Старонка:Kupala.paulinka.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 68 - 


Даста́лася зло́му ду́ху — мужы́ку, —
Ссушы́ў мяне́, як лі́пінку у духу́.

АДОЛЬФ.

Ты бяро́зачка, бяро́зка мая́,
Ты бяро́зка не цярэ́бляная;
Тваё́ лі́сьце не сярэ́браное,
На́шы дзе́ўкі не пасе́длівые.

ПАЎЛІНКА.

Не вядзі́ мяне́ ні ў лес, ані́ ў сад, —
Завядзі́ мяне́ к тату́льку наза́д;
Не вядзі́ мяне́ ні ў лес, ані́ ў бор, —
Завядзі́ мяне́ к тату́льку на двор!

ПРАНЦІСЬ (/як перэста́лі гульню́, да СЬцепа́на/). Со́бственно, і дале́-ж твая́ ба́ба мне ды́хту, вось-цо-да. Аж лы́дкі трасу́цца, па́не добрудзе́ю.

СЬЦЕПАН. І твая́, каха́ненькі, ро́дненькі, не адста́ла, аж дыхаві́цу чуць мне не нагна́ла.

АҐАТА. Або́два вы кавалё́вые мяхі́, тудэ́ма-сюдэ́ма, непаваро́тлівые, дык і здае́цца, што не́хта вам ды́хту не́йкаго дава́ў.

АЛЬЖБЕТА. А пра́ўда, сва́цейка, пра́ўда. Ім то́лькі каля́ фля́шкі круці́цца, а не з дарэ́чнымі жанкамі Ляво́ніху ісьці́.

ПРАНЦІСЬ. Ага́, со́бственно, до́бра, што сва́-