Гэта старонка не была вычытаная
- 59 -
Ўшы́стку но́чку машыру́ю.
ПАЎЛІНКА.
У гаро́дзе ячме́нь ро́дзіць,
А да мяне́ Які́м хо́дзіць.
Радзі́, радзі́, ячме́нь, гусьце́й, —
Хадзі́, хадзі́, Які́м, часьце́й!
АДОЛЬФ.
Сядзі́ць го́луб на галі́не,
Салаве́й на ве́тке;
С аднэ́й дзе́вушкай ґуля́ю,
Друґа́я в прыме́тке.
ПАЎЛІНКА.
Ажані́ся, не ляні́ся, —
Бу́дзеш панава́ці:
З аднэ́й бу́дзеш сьві́нне па́сьвіць,
З другой — заганя́ці.
АДОЛЬФ.
На́шэ по́ле камяні́сто —
Ні прае́хаць, ні прайсьці́;
На́шы дзе́вачкі фарсі́сты —
Не́льга к ім і падыйсьці́.
ПАЎЛІНКА.
Я фарсу́ха, ты като́лік;
Ня руш мяне́ за падо́лік, —
Мой падо́лік шо́ўкам шы́ты,