- 46 -
СЬЦЕПАН (/да Альжбе́ты/). Ці добра хаця́ ты прасі́ла Пустарэ́вічаў. Чаму́ іх так до́ўга німа?
АЛЬЖБЕТА. Каб і не прасі́ла, то прые́дуць. /З насьме́шкай/. Пэ́ўне, со́бственно, кабы́ла заблудзі́ла.
АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Штось сяго́ння на кірма́шы Які́ма Саро́кі не было́. А то, быва́ла, такі́м фра́нтам паха́джывае, што куды́ мяне́ не вядзе́ш, пусьці́ мяне чо́рту.
ПАЎЛІНКА (/стаўля́ючы гарба́ту/). А па́ну Банадысю́ за́йздрасьць, што так прыадзе́цца не патра́піш, хоць мо’ і мае за што.
ГОСЬЦЬ. Чы́мся гро́шы тра́ціць на адзе́жу, я ле́пей іх каму́ пажы́чу.
ПАЎЛІНКА (/садзючы́ся на ло́жку/). І працэ́нцік до́бры злуплю́, каб аж у пя́ты друго́му закало́ла.
ГОСЬЦЬ (/самадаво́льна/). Хе-хе-хе! А па́нне Паўлі́нцэ злосьць ешчэ́ не адышла́, што калі́сь гэ́таму егамо́сьці Саро́цэ ні за які́ працэ́нт не пажы́чыў.
ПАЎЛІНКА. Ве́льмі-ж яму́ гэ́тым і не пашко́дзілі. Нашлі́ся лю́дзі, што і без працэ́нтаў пажы́чылі і да́лі яму́ магчы́масьць пае́хаць на вучы́цельскіе ку́рсы. Цяпе́р нічые́й ла́скі не патрабу́е.