- 44 -
ЗЬЯВА I-ая.
ПАЎЛІНКА — СЬЦЕПАН — АЛЬЖБЕТА — ГОСЬЦІ — МУЗЫКІ.
ПАЎЛІНКА (/стаўля́ючы гарба́ту пе́рэд Сьцепа́нам/). Што-ж гэ́та не́шта та́таваго зя́ця так по́зна ні слу́ху, ні ду́ху? Ці ня зню́хаў ён, што ў мяне́ паса́гу німа́шака.
СЬЦЕПАН. Каха́ненькая, ро́дненькая не бяду́й. Ня бу́дзе Гі́рша, бу́дзе чорт і́ншы.
ПАЎЛІНКА (/насьме́шліва/). Ма́ла што бу́дзе… Але́-ж, калі́ мяне́ ўжо́ не́як, як цмо́кам, ста́ло цягну́ць к гэ́таму Бык.. Бычку… Ах, як яго́?..
СЬЦЕПАН (/з наці́скам/). Быко́ўскаму.
ПАЎЛІНКА (/падыхо́дзючы к друго́му канцу́ стала́/). Мо́жэ Адэ́льцэ ешчэ́ шкля́начку?
АДЭЛЬКА (/го́сьця/). Дзя́куй. Ўжо́ напіла́ся.
АЛЬЖБЕТА. Ды бяры́! Што там пыта́ешся! Па́нна Адэ́ля то́лькі дзьве вы́піла.
АДЭЛЬКА. Калі́-ж бо́лей ня хо́чэцца.
АДЗІН З ГАСЬЦЕ́Й. Хай пане́нцэ захо́чэцца для мае́й кумпа́ніі.
ПАЎЛІНКА (/забіра́ючы шкля́нку/). Вы́пьеш, вы́пьеш, Адэ́лька, — зьме́сьціцца.
АЛЬЖБЕТА (/падсо́вываючы гасьця́м яду́/). Стара́й-