Старонка:Kupala.paulinka.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

 - 40 - 


АҐАТА (/дражнючы/). Вось-цо-да, вось-цо-да! Сам кабы́лу, тудэ́ма-сюдэ́ма, паста́віў у вас пат паве́ткай, а шука́е за пло́там. Да́рма то́лькі по́ўзалі і сьлядо́ў прыгледа́ліся.

АЛЬЖБЕТА. Ну, дзя́куй Бо́гу, што хоць нашла́ся. /Да Сьцепа́на/. Што ты там кру́ціш у рука́х?

СЬЦЕПАН (/ты́каючы фатагра́фіей у твар Альжбе́це/). На, на! любу́йся, які́е прэзэ́нты атрымлі́вае твая́ дачу́шка.

АЛЬЖБЕТА (/закрыва́ючы руко́й твар/). Чаго́ суе́шся… Така́я яна́ і твая́, як мая́.

СЬЦЕПАН. Лжэш! Каб яна́ была́ мая́, то была́-б така́я, як і я.

ПРАНЦІСЬ. Пакажы́, пакажы́, па́не добрудзе́ю, што гэ́та за пту́шка?

СЬЦЕПАН (/пака́зываючы/). На, глядзі́, свато́к! Павіншу́й мяне́ с тако́й дачу́шкай і з гэ́тым, з гэ́тым гарэ́тыкам.

ПРАНЦІСЬ (/разгледа́ючы/). Эгэ́! Гэ́та, гэ́ты разу́мненькі, вучо́ны, грамаце́й… Со́бственно, Саро́ка, вось-цо-да.

СЬЦЕПАН. Але́-ж, але́! Які́м Саро́ка.

АҐАТА (/да Сьцепа́на/). Тудэ́ма-сюдэ́ма, пакажы́це і мне, сва́тка.