- 35 -
згі́ну, каб і сьле́ду не астало́ся.
АҐАТА. А ўсё́-ж такі́ скажы́ мне, дзе́ткі, чаму́ так твой та́та на яго́ зае́ўся?
ПАЎЛІНКА. Бо, бо Які́м з мужыко́ў.
ЗЬЯВА XII-ая.
ПАЎЛІНКА - АҐАТА - СЬЦЕПАН - ПРАНЦІСЬ.
ПРАНЦІСЬ (/за дзьвяры́ма/). Ґлу́пство, вось-цо-да. Ня дзе падзе́лася. Я зна́ю, со́бственно, дамо́ў уцекла́, па́не добрудзе́ю.
СЬЦЕПАН (/ухо́дзючы ў ха́ту, а за ім - Пранцісь/). І трэ́бало-ж сва́ту так дрэ́нна яе́ прывяза́ць, ды ў гэ́ткую ешчэ́ це́мру.
АҐАТА (/усхапі́ўшыся/). Каго́ прывяза́ць?
ПРАНЦІСЬ. Кабы́лу, кабы́лу, па́не добрудзе́ю. Ўжо́ж не цябе́, вось-цо-да.
АҐАТА. Дык дзе-ж кабы́ла.
ПРАНЦІСЬ (/дастаючы́ фля́шку/). Со́бственно, німа́ кабы́лы, дзе была́, вось-цо-да, па́недобрудзе́ю.
АҐАТА (/падбега́ючы к Пранцісю́ с кулака́мі/). Дык чаго-ж ты, тудэ́ма-сюдэ́ма, несьвянцо́ная ко́стка, разсе́ўся, як у свае́й ха́це.
ПРАНЦІСЬ (/паця́гваючы з бутэ́лькі/). Глу́пство, ґлу́пство, вось-цо-да. Пасьве́ньцім, со́бствен-