Старонка:Kupala.paulinka.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 14 - 


ПАЎЛІНКА. А што - калі́ зло́вюць? Гэ́та-ж я ня вы́жыву з со́раму, лю́дзі во́чы вы́бяруць, не́льга бу́дзе на сьвет паказа́цца. Цяпе́р і то ко́лькі ўся́кай брыды́ ўслу́жлівые сусе́дзі і сусе́дкі на нас ве́рнуць, а што і гавары́ць тады́, як нам гэ́та "Бог наш уце́чка" не ўда́сца.

ЯКІМ. Ня бо́йся, зо́латцэ, ня зло́вюць! Усё́ по́йдзе гла́дка. Заўтра у нас вечары́нка; по́сьле вечары́нкі ўсе́ бу́дуць спаць мо́цна так, што хоць з гарма́таў стрэля́й - нічо́га не пачу́юць. Я ўсё́ акура́тна прыгату́ю, ты то́лькі зьвя́жэш у клу́мак што патрабне́йшае, а там праз мо́мант - і ты мая́ на ве́кі ве́чныя.

ПАЎЛІНКА (/ні́бы са зло́сьцю/). Не я твая́, а ты мой на ве́кі ве́чные!

ЯКІМ. Ну, хай бу́дзе, як Со́ра каза́ла; але гэ́та то́лька тады́ ў нас вы́йдзе, калі́ ты прыста́неш на то́е, аб што я цябе́ прасі́ў і прашу́.

ПАЎЛІНКА (/паду́маўшы, сьмяючы́ся/). Ну, зго́да да... за́ўтрашняго дня, а там паба́чым.

ЯКІМ (/павесяле́ўшы/). І даўно́ ўжо́ трэ́бало гэ́так сказа́ць, мая́ ты кве́тачка ма́йская. Заўтра ве́чэрам, як то́лькі ўсе́ паўклада́юцца, - я ўжо́ ў са́дзе пад вакно́м бу́ду на цябе́ чэкаць. Ты вако́нцэ