- 11 -
до́йдзе та́я часі́нка, што нас злу́чыць на ве́кі і мы ўжо́ ніко́лі не разста́німся? Калі? Калі?..
ПАЎЛІНКА. Ха-ха-ха! На сьвято́е ніко́лі. Ве́льмі ўжо́ та́тка мой зае́ўся на цябе́ с таго́ ча́су, як даве́даўся, што мы с табо́й злюбі́ліся. Ну, а без та́ты гэ́ты інтэ́рас нала́дзіць бу́дзе ве́льмі тру́дна.
ЯКІМ. Тру́дна, то яно́ тру́дна, а́ле німа́ таго́ зло́га, каб ня вы́шла на до́брае. Хоць-бы прыме́рам мы с табо́й так зрабі́лі: вы́браўшы падхадзя́чую часі́ну, калі́ стары́ бу́дзе ня ў зло́сьці, узялі́ся с табо́й за ру́кі, падышлі́ к яму́, укле́ньчылі і сказа́лі: так і так, наш до́бры ба́цячка, — я люблю́ Паўлі́нку, а я люблю́ Які́мку — ве́льмі-ве́льмі мо́цна так, што і жыцьця́ нам аднаму́ без аднаго́ німа́шака, ну, дык супако́йце на́шы сэ́рцэйкі: да́йце нам пазвале́нне узя́ць ды пажані́ціся…
ПАЎЛІНКА. Э-э!!. Не туды́, мой ты дурне́нькі Які́мка, паехаў! Уе́дзеш гэ́так у не́рат, што ні ў зад, ні ў пе́рад. Каб гэ́та е́шчэ то́лькі з ма́мкай, то яно́ сяк так, як табе́ не раз я і каза́ла, а́ле з стары́м дык чы́стая беда́, настая́шчае го́рэ. Хоць ты яму́ кол на галаве́ чашы́, дык нічо́га ня вы́дзяўбеш. «На паро́г, кажэ, каб і не ва́жыўся пака́зывацца; мазгауню́, ка́жэ, га́ду пашчэпа́ю»! Вось і рабі́ з ім