Перайсці да зместу

Старонка:Kryviec Siarhiej.Dubok.djvu/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ў баразёнцы чужой паласы.
Рэхам голасным
Па сырым бары
Пракацілася,
Заміраючы,
Дзе звіняць-гудуць
Тапары,
На карчы вякоў
Ападаючы.
Праляцела ты
І не вернешся,
Як не вернецца к полымю дым.
Туманом на лог
Сум мой сцелецца —
Па гаротным жыцці маладым.