Старонка:Kryviec Siarhiej.Dubok.djvu/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
  • * *

Пахлі свежыя барозны...
Пахла цёплай свежай лустай...
Прагрымеў далёкі гром.
Нек працяжна, неяк густа,
Быццам недзе пад зямлёю,
Гулкі рокат галасоў.
Так гудуць пад тапарамі
Ў час гарачы лесабою
Нетры цёмныя лясоў.

1-шы селянін:.

—Пэўна, хлопцы, бура будзе,
Пачынае штось грымець.
Нездарма гавораць людзі —
Лета ходзіць па зіме.
Дый праседзелі ж мы з вамі,
Каб сухім прыйсці дамоў...
Патрасі капшук, Сцяпане,
Будзе там яшчэ дымок?

2-гі селянін:.

— Хай памочыць, а то, жарты,
Дым ідзе з-пад баразны.
…Праўду кажаш, яно б варта…
Ды ці згодзяцца паны?..

3-ці селянін:.

— Іх пытаць ніхто не будзе,
Яшчэ сёння склічам сход.

2-гі селянін:.

— А я б радзіў памарудзіць
Ды паслухаць, як народ.

1-шы селянін:.

— Дай падумаць,
разглядзецца —
Пойдуць людзі, пойдзем мы.
— Ха-ха-ха!..— Кастусь
смяецца,—
Падбяжы спытай кумы.