Старонка:Krok za krokam 1925.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУНТ

1

Нешта трывожнае і патаённае рабілася ў вёсцы. Сяляне зьбіраліся ў кучкі, спрачаліся між сабою і талкавалі. Як толькі паяўляўся старшыня ў гэту кучку, яны змаўкалі або пачыналі гаварыць аб чым-небудзь другім.

Вечарамі сяляне зьбіраліся ў крайнюю хату дзеда Юркі. Гэта быў самы стары чалавек у вёсцы, як жывая кніжка. Дзед нікому не баяўся сказаць у вочы праўду; на ўсіх, нават на земскага начальнка казаў ён "ты". Раз на судзе ў валасным праўленьні земскі сказаў на дзеда, як дзед рэзнуў яму адну праўду:

- Гэта цябе не касаецца, стары бацук!

Гневам заблішчэлі вочы дзеда:

- А што, ня так баліць, як сьмярдзіць?

І, памаўчаўшы, дабавіў з гневам, глянуўшы на вусы земскага:

- Ой, падла, хрушч, жабіны начовачкі! - Плюнуў дзед і вышаў з канцэлярыі.

Сабраўшыся ў хаце вось гэтага Юркі і закурыўшы люлькі, сяляне садзіліся каля стала, над каторым смутна блішчэла лямпа. Дзед сядзеў на лаўцы каля печы. У пячурцы ляжаў яго капшук з тутуномі крэсіва. Вакруг дзеда круціліся ўнукі. Некалькі хвілін у хаце панавала цішыня. Толькі дым ад люлек зьвісаў над стольлю, хрыпеў часам чый-небудзь цыбук ды стукаў хто люлькаю аб кіпець, выбіваў з яе попел.

Гутарка йшла аб зямлі, аб цяперашнім уціску народу.

Сьцёпка Ляўшун у гэтых справах быў самы дук ува ўсім сяле. Гарою стаяў ён проці крыўды вобчаства і на сходах быў першы праціўнік начальства. Ня любілі яго ні пісар, ні старшыня. Нават сам земскі наводзіў часта спраўкі ў старшыні пра Сьцёпку Ляўшуна. Адным словам, гэта быў чалавек "падазрыцельны", і поп ня раз казаў: