Старонка:Kaspiarovich.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з заломам і д. п. як, напрыклад, у Заблудаускай і інш. сынагогах.

Адначасна і у далейшым беларускія культавыя драуляныя будынкі эволюцыянавалі у даугаваты будынак з восьмехкантоваю (у каменным круглаю) абсідаю, будынак, мабыць італьлянскага пахаджэньня, на кшталт крыжу з купалам на трансэпце і аднэю вежаю, што, быць можа, некалькі нагадвала дэкарацыйныя вежы позных кальвінскіх зборау часу глыбокага заняпаду, і г. д. Таксама пасьля прыдушэньня беларускага паустаньня 1863 году сюды прыносіцца казеншчына, як, драулянае, так і каменнае архітэктуры з яе шматкупальнасьцю і іншымі уласьцівасьцямі.

У 17 веку беларуская шляхта усе больш і больш прасякаецца польскасьцю, якая нясе значныя прававыя, а значыць, і матарыяльныя выгады. Бела-